25 красавіка ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы прайшоў інфармацыйны час, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці аб Чарнобыльскай катастрофе.
Бібліятэкары расказалі навучэнцам 8 “А” класа СШ №154 аб трагедыі, якая здарылася на атамнай электрастанцыі, аб гераічным подзвігу ліквідатараў аварыі і аб сумных наступствах для жыхароў Беларусі. Таксама для школьнікаў быў праведзены агляд кніг па гэтай тэме. Напрыканцы сустрэчы падлеткі паглядзелі фільм пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС.