Акцыя прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры БССР і таленавітага беларускага пісьменніка Янкі Маўра (Івана Міхайлавіча Фёдарава).
Акцыя праходзіць у трох намінацыях: “Чытаем Маўра”, “Прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць”, “Вернісаж Янкі Маўра”.
Для ўдзелу неабходна:
1. Выбраць намінацыю;
2. Выканаць умовы (глядзі ніжэй);
3. Запоўніць рэгістрацыйную форму ўдзельніка ў гугл-формах па спасылцы (https://forms.gle/x48dwwxnQ4ziXFpP7);
4. Размясціць работы да 10 мая 2023 года (уключна) у сябе на старонках з #янкамаўр_140 або прыслаць на пошту multcentral@gmail.com з указаннем:
o Намінацыі;
o Назвы твора;
o Прозвішча і імя ўдзельніка альбо назвы ўстановы;
o Узросту ўдзельніка;
o E-mail адраса.
5. У сваіх сацыяльных сетках адзначыць старонку Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі г.Мінска.
УМОВЫ ДЛЯ РОЗНЫХ НАМІНАЦЫЙ:
1.“Чытаем Маўра” (гучныя чытанні)
Мэта акцыі: прадставіць чытачам творы Янкі Маўра.
o Трэба зняць ролик на чытанне ўрыўка з твора Янкі Маўра на беларускай, рускай або іншых мовах;
o Ролік павінен быць не больш за 2 хвіліны.
2.“Прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць” (буклукі)
Мэта акцыі: звярнуць увагу на прыгодніцкія гісторыі беларускага пісьменніка.
o Трэба стварыць фотакампазіцыю, цэнтральным элементам якой з’яўляецца кніга Янкі Маўра.
3. “Вернісаж Янкі Маўра” (выстава)
Мэта акцыі: пазнаёміць карыстальнікаў з жыццём і творчасцю пісьменніка.
o Трэба стварыць выставу па жыцці і творчасці Янкі Маўра (гэта можа быць анлайн кніжная выстава, традыцыйная кніжная выстава, выстава адной кнігі, выстава-прэзентацыя і г. д.).
У акцыі могуць прымаць удзел усе жадаючыя.
Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты. Найбольш актыўныя ўдзельнікі, якія зробяць больш трох работ, атрымаюць дыпломы. Галоўны прыз для самага актыўнага ўдзельніка – аўдыякніга “Аповесці і апавяданні” Янкі Маўра.