Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы
Баравікова, Раіса Андрэеўна. Пра Бусю, які жыве на Беларусі: аповесць-казка / Р.А.Баравікова, У.С.Ліпскі; [мал.: А.Аракчэева, В.Дударанка, В.Жук [і інш.]. — Мінск: Харвест, 2016. — 128 с.
1-4 кл.
Кніга вядомых пісьменнікаў, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага - для дзяцей, што толькі-толькі пачынаюць адкрываць для сябе сакрэты, прыгажосць і веліч сваёй Айчыны.
Аповесць-казка "Пра Бусю, які жыве на Беларусі" не толькі пра птушку - сябра чалавека, а і пра тое, як трэба разумець і берагчы прыроду, будаваць з ёй свае адносіны.
Цікавая, займальная энцыклапедыя пра буслоў, слоўнік Бусі і маляванка Бусі - усе гэтыя важныя дапаўненні да кнігі ставяць яе ў разрад калі не падручнікаў, то дапаможнікаў для ўсіх тых, хто выхоўвае нашых маленькіх нашчадкаў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бунта, Тамара Пятроўна. Сад з матылькамі: [аповесць-казка] / Т.П.Бунта; маст. А.Аракчэева. — Мінск: Маст. літ., 2020. — 144 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая разумее мову дрэў, кветак, птушак, жукоў і матылькоў. Яе дом нагадвае казачны церам. А побач з ім - цудоўны сад, поўны дзіўных матылькоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса - самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Але яны не разумеюць, што вазок гэты - інвалідны.
Аднойчы Даша сустракае няшчаснага вусеня з чорнымі рожкамі па ўсім тулаве. Дзяўчынка спрабуе растлумачыць вусеню, што ён не агідная пачвара, а найпрыгажэйшая істота ў іх садзе, матылёк Паўлінава вока, трэба толькі крыху пачакаць. Але вусень не верыць у гэта і хаваецца ад усяго свету ў кукалцы. Аднак Прынцэса саду робіць усё, каб Чорныя Рожкі атрымаў сваё шчасце...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бядуля, Змітрок. Казкі / З.Бядуля; [склад. А.С.Масла]; маст. А.Лось. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 32 с. — (Кнігі нашага дзяцінства).
1-4 кл., 6+
Серыя «Кнігі нашага дзяцінства» папоўнілася зборнікам твораў яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры. Выданне «Змітрок Бядуля. Казкі» адкрываецца творам з назвай «Скарб», якая добра пасуе да ўсёй самой кнігі. Невялікая па аб'ёме - усяго на чатыры казкі - кніга заклікана заваражыць, зачараваць чытача, які робіць першыя крокі ў свеце беларускай літаратуры, а чытачу дасведчанаму падорыць дотык да почырку двух беларускіх талентаў: літаратурнага і мастацкага. Аздоблена выданне ілюстрацыямі мастачкі Алены Лось з кнігі З. Бядулі «Дзень добры!» 1974 г. выдання, што цешыла не адно пакаленне беларусаў сваёй дасканаласцю. Адным словам, сапраўдны скарб!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Вітка, Васіль. Азбука Васі Вясёлкіна: казкі / В.Вітка; маст. Л.Зеневіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 64 с. — (Кнігі нашага дзяцінства).
1-4 кл., 6+
Жывая мова, трапныя выразы, займальныя вобразы, навука без навучання - вось асаблівасці творчасці класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі. Калі возьмецеся чытаць яго «Азбуку Васі Вясёлкіна» і іншыя вершаваныя казкі - не толькі вывучыце алфавіт, але і прыдбаеце цудоўны настрой і добрых сяброў! Не адно пакаленне беларусаў з захапленнем чытае і вучыць творы В. Віткі, разам з ім адкрывае сакрэты роднай зямлі. Пераймайце эстафету, шаноўныя чытачы!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Вітка, Васіль. Прыгоды Васі Вясёлкіна: казкі / В.Вітка; маст. Л.Зеневіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 64 с. — (Кнігі нашага дзяцінства).
1-4 кл., 6+
Гэта кніга для тых, хто любіць прыгоды і падарожжы. З героем кнігі Васем Вясёлкіным не засумуеш! Ён ведае: свет цудоўны, а той, які пачынаецца ад роднай хаты - самы незвычайны. Выпраўляйцеся разам з Вясёлкіным у госці - спачатку да буслоў у буслянку, пасля і да цара-зубра ў Белавежскую пушчу - самі пераканаецеся. Вася Вясёлкін сам даведваецца шмат цікавостак і дзеліцца з тымі, хто любіць чытаць, а ў моўную скарбонку назапашвае сакавітыя словы, з якіх саткана мова твораў Васіля Віткі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Гапеева, Вольга. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі / В.Гапеева; маст. Н.Іванова. — Мінск: Галіяфы, 2020. — 76 с.
1-4 кл., 6+
Новая кніга Вольгі Гапеевай — гэта шэсць чароўных гісторый для дзяцей і не толькі. Дзівосныя насельнікі маленькага казачнага свету, створанага ці, можа, прыснёнага аўтаркай, перажываюць тое, што знаёма шмат каму з нас — маленькіх і дарослых. Гэта мудрая і кранальная кніга пра вельмі важныя рэчы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Дванаццаць месяцаў. Кн. 10. Кастрычнік – Октябрь: чытанка на кожны дзень месяца: класіка беларускай графікі: казкі / [уклад. А.М.Бадак; рэд. В.А.Шніп]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2020. — 264 с. — (12 месяцаў = 12 месяцев).
1-4 кл., 6+
Серыя «Дванаццаць месяцаў» складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі.
Асаблівасць праекта ў тым, што пры яго ажыццяўленні выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Дванаццаць месяцаў. Кн. 11. Лістапад – Ноябрь: чытанка на кожны дзень месяца: сучасная беларуская графіка: казкі / [уклад. А.М.Бадак; рэд. В.А.Шніп]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. — 248 с. — (12 месяцаў = 12 месяцев).
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Дванаццаць месяцаў. Кн. 12. Снежань – Декабрь: чытанка на кожны дзень месяца: класіка беларускай графікі: казкі / [уклад. А.М.Бадак; рэд. В.А.Шніп]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2020. — 256 с. — (12 месяцаў = 12 месяцев).
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Жук, Алесь Аляксандравіч. Лаві зайца!: апавяданні / А.Жук; [маст. С.Стахоўская]. — Мінск: Звязда, 2021. — 80 с.
1-4 кл., 6+
Дзед Алесь і ягоны ўнук Ягорка - неразлучныя сябры. Яны ўсё робяць разам. Дзед - майстар на ўсе рукі, і ўнук не адстае, вучыцца ў дзеда сапраўдным мужчынскім справам - і па гаспадарцы, і на паляванні ці рыбалцы. А яшчэ - чуйна ўглядацца ў навакольны свет, ведаць кожную сцяжынку ў лесе, яго жыхароў: звяроў, птушак і нават насякомых, розныя расліны, ягады і грыбы. Кожны дзень раскрывае новыя тайны прырода, а герояў кнігі напаткоўваюць цікавыя прыгоды.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Карнаухова, Ирина Александровна. В царстве священного Байкала: сказка-быль / И.А.Карнаухова; [худож.А.Зенович]. — Минск: Звязда, 2020. — 56 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Сказка-быль рассказывает об уникальной природе озера Байкал и его зимней красоте с чудесными пейзажами, с легендами и мифами. На самом крупном байкальском острове Ольхон, куда отправляется на отдых семья главного героя - Стёпы, есть много тайн и загадок,часть которых и узнаёт мальчишка.
Книга будет интересна любознательным путешественникам, юным экологам и любопытным ребятам, которые смогут совершить необычную поездку и не только проехаться по льду Байкала на машине, но и встретиться в ледяных пещерах с удивительными персонажами - шуфоцатиками.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Крапіва, Кандрат. Вершы, байкі, загадкі / К.Крапіва; [маст. А.Александровіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 32 с. — (Кнігі нашага дзяцінства).
1-4 кл., 6+
Гэтая кніга - добрая нагода для першага знаёмства з творчасцю Кандрата Крапівы. У зборнік увайшлі творы, найбольш прывабныя для чытачоў малодшага ўзросту, - вершы, байкі і загадкі, якія Кандрат Крапіва напісаў для развіцця маўлення школьнікаў (адказамі на іх з'яўляюцца словы-амонімы). Ва ўступным артыкуле ўнучка Кандрата Кандратавіча Алена Атраховіч дзеліцца цёплымі і цікавымі ўспамінамі пра дзеда.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Крынічка: хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / [уклад. Р.І.Шастак; маст. А.А.Карповіч]. — Мінск: Уладзімір Сіўчыкаў, 2019. — 432 с.
1-4 кл.
У гэтай хрэстаматыi прадстаўлены найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускiх i замежных пiсьменнiкаў. Яна адрасуецца школьнiкам i iх бацькам, настаўнiкам i выхавальнiкам, навучэнцам педагагiчных вузаў i вучылiшчаў.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 6 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Маляўка, Мікола Аляксандравіч. Каштаны ў шакаладзе: вершы / М.А.Маляўка. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 48 с. — (Беларускія пісьменнікі - дзецям).
1-4 кл., 6+
У новай паэтычнай кніжцы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі «Каштаны ў шакаладзе» сабраны творы пра наша жыццё, пра мір і рэха далёкай вайны, пра вучобу, працу і адпачынак дзяцей, пра маляўнічую прыроду роднага краю, пра нашых сучаснікаў і слынных продкаў, пра тую духоўную спадчыну, якую пакінулі яны нам, сваім нашчадкам. Гэтыя «вечныя» тэмы заўжды былі блізкія і цікавыя для многіх беларускіх мастакоў. 3 іх цудоўнымі карцінамі знаёміць чытача своеасаблівая мастацкая галерэя, якая размешчана ў кнізе.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Никольская, Ольга Владимировна. Светик. Путешествие в Сети: современная повесть-сказка / О.В.Никольская; [худож. Я.Ващенко]. — Минск: Звязда, 2020. — 160 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Светик - один из зубных феев. О нём вы могли читать в первой книге писательницы Ольги Никольской "Фей по имени Светик". Каждую ночь он со своими братьями облетает дома, забирая из-под подушек выпавшие у детей молочные зубы. А взамен он оставляет подарки или исполняет заветные желания. Однажды под подушкой маленькой девочки лежал не обычный зуб, а слепленный из жвачки.
С него всё и началось: знакомство с людьми-зомби, дружба с весёлыми системными ошибками и борьба с похитителем человеческих душ - страшным и ужасным БлэкСмайлом...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Пальчэўскі, Алесь Восіпавіч. Рэкс і Казбек: [апавяданні] / А.В.Пальчэўскі; [уклад. А.Спрынчан; маст. В.Дзятко]. — Мінск: Маст. літ., 2020. — 38, c. — (Я люблю чытаць).
1-4 кл., 6+
Хто такія Рэкс і Казбек? Ці можна перадаць падзяку незнаёмай настаўніцы? Якую рыбу лавіў мядзведзь?
На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы ў кнізе цудоўнага пісьменніка Алеся Пальчэўскага.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 4 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Токарева, Ирина. Часы, или Тим в Древней Греции. Кн. 4 / И.Токарева; [худож. Н.И.Иванчик]. — Минск: Народная асвета, 2021. — 64 с. – (Приключения).
1-4 кл., 5-7 кл., 0+
В приключенческой повести благодаря волшебным часам вы можете отправиться в чудесные путешествия во времени с мальчиком Тимом. Вы окажетесь в разных эпохах и странах, узнаете все о жизни людей в далекие времена, об их нравах и традициях, о моде, научных открытиях и многом другом. В Древнем Египте изготовите папирус и увидите живого фараона, в Греции поучаствуете в Олимпийских играх и познакомитесь с врачом Гиппократом, в Англии станете рыцарем и спасете принцессу, откроете Америку с Христофором Колумбом, в Японии поучитесь в школе ниндзя.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Палёт на Вухуцію: [фантастычная казка] / К.С.Хадасевіч-Лісавая; [маст. В.Лапіна]. — Мінск: Звязда, 2021. — 40 с. — (Казкі кніжнай феі).
1-4 кл., 6+
Тэлепорт існуе! Гэта кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Палёт на Вухуцію"!
Адпраўляйцеся ў неверагоднае падарожжа, сябры! Вас чакае цудоўная Касмічная вандроўка і фантастычна-прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку з Зямлі і хлопчыка з таямнічай Вухуціі. Вы здейсніце палёт на далёкую планету! Якая яна? Хто там жыве? Што адбываецца? Цікавае ці небяспечнае падарожжа атрымаецца ў галоўнай гераіні і чытачоў кнігі, якія разам тэлепартуюцца на загадкавую планету?
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Літаратура для падлеткаў і дарослых
Адам, Мікола. Сёстры: раман / М.Адам. — Мінск: Галіяфы, 2020. — 328 с.
16+
Новы раман "Сёстры" Міколы Адама правакуе на кожным кроку. Выкраданне, вайна на Данбасе, каханне, Берлін, Нью-Ёрк, Мінск - карагод падзей і гарадоў раскручваецца, нібыта спіраль. Жыццё дзвюх родных сёстраў ператвараецца ў сапраўдны трылер.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 14, 16 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Беланожка, Алёна. Зорка Ракхігархі: прыгодніцкая аповесць / А.Беланожка. — Мінск: Звязда, 2020. — 224 с.
18+
Маладая авантурыстка Аліна і яе сябры аказваюцца ўцягнутыя ў дэтэктыўную гісторыю вакол магутнай старажытнай зброі, здольнай знішчыць увесь свет. Герояў аповесці чакаюць небяспечныя прыгоды, навуковыя адкрыцці і прыгожая любоўная гісторыя.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бураўкін, Генадзь Мікалаевіч. Мой боль і запавет: вершы і песні / Г.М.Бураўкін; [уклад. В.Шніп]. — Мінск: Звязда, 2021. — 144 с.
16+
У кнігу яркага, самабытнага беларускага пісьменніка Генадзя Бураўкіна ўвайшлі выбраныя вершы і песні з яго паэтычнай спадчыны. Творы прасякнутыя глыбокім веданнем жыцця, чалавечае душы, любоўю да роднай мовы, гісторыі нашага краю.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бутэвіч, Анатоль Іванавіч. Распасажаны дом: аповесці / А.І.Бутэвіч. — Мінск: Маст. літ., 2020. — 294 с.
16+
Ці ўдаецца чалавеку супраціўляцца абставінам? Ці хапае духоўнай і фізічнай сілы, настойлівасці і жыццёвай мудрасці перайначыць іх на сваю карысць? Што важней: знарок забыцца на ўсё перажытае, хутчэй выкінуць з памяці, засяродзіцца ў самім сабе, ці не адрывацца ад людзей, разам, сумесна таптаць дарогу ў заўтрашні дзень для сваіх дзяцей?
Гэтым жывуць героі кнігі. Аповесць «Апошняе ігрышча» – пра жыхароў хутара Язавец, што на Нясвіжчыне ў былой Заходняй Беларусі. Яны яшчэ не ведаюць, што чакае іх пасля 17 верасня 1939 года, калі Савецкая Армія сваім вызваленчым паходам з’яднае беларускія землі ў адну дзяржаву. Не здагадваюцца, як складзецца іхні лёс пасля «добраахвотнага» ўступлення ў калгас і такога ж «добраахвотнага» перасялення з хутара. Пра гэта ўжо аповесць «Распасажаны дом, або Хутарская вольніца».
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Ворса, София. Рыба: рассказы / С.Ворса; худож. М.Тиханович. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021. — 104 с.
16+
Порой для счастья нужно совсем не много. Автор книги "Рыба", София Ворса, погружает читателя в свою, не похожую на другие систему координат и в доступной форме показывает, как можно найти радость там, где не ждёшь, как не нужно искать счастье там, где его нет. София обладает даром раскрывать в своих произведениях истинные человеческие чувства, изображать реалистичные характеры, пусть и не всегда в реалистичной реальности.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Гапееў, Валерый Мікалаевіч. Зніч ваўкалака: прыгодніцкая аповесць / В.М.Гапееў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2020. — 222 с. — (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
8-11 кл., 12+
Падлеткі — самая складаная чытацкая аўдыторыя, таму што з абвостраным пачуццём справядлівасці і юнацкім максімалізмам... Ды і гаварыць з імі на іх мове, шчыра быць на іх баку — не кожны дарослы можа... Валерый Гапееў у чарговы раз давёў, што яму гэта ўдаецца. На гэты раз сучасныя беларускія тынэйджары сустрэнуцца на старонках яго твора з беларускай міфалогіяй...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Гародня, Алесь. Варта на Рэйне: аповесць / А.Гародня; [прадм. і камент. В.Жыбуля]. — Мінск: Галіяфы, 2021. — 204 с. — (Светлацені; вып. 2).
16+
Нямеччына часоў Першай сусветнай вайны. Рабочы фабрыкі электрапрыладаў Альфрэд Кляйн мабілізаваны на фронт. Ён праходзіць вайну ад пачатку і да канца, не разумеючы яе сэнсу і мэтаў, а потым далучаецца да рэвалюцыйных падзей. Ягоная дзяўчына Грэтхэн застаецца ў Берліне, страчвае працу і вымушана пайсці на панэль...
Аповесць напісана ў 1927 г. наватарскім для таго часу «фельетонна-футурыстычным» стылем. Месцы, падзеі, людзі, словы, думкі, спадзяванні - ўсё быццам бы зліваецца ў адзін шалёны вір-калейдаскоп, імя якому - вайна.
Аўтар, беларускі пісьменнік нямецка-рускага паходжання Алесь Гародня (Аляксандр Функ; 1899-1944), у сталінскія часы перажыў тры арышты і памёр у зняволенні.
(Ёсть у цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Давідовіч, Сяргей Фёдаравіч. Казкі і прыгоды / С.Ф.Давідовіч; [мал. аўтара]. — Мінск: Звязда, 2020. — 200 с.
5-7 кл., 6+
"Казкі і прыгоды" Сяргея Давідовіча вучаць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі і да маці-Прыроды беражліва і адказна.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Дранько-Майсюк, Леанід Васільевіч. Скарб: вершы / Л.В.Дранько-Майсюк. — Мінск: Звязда, 2021. — 144 с.
18+
Скарб - не грошы і не багацце, а тая лірычная каштоўнасць, той канечны жыццёвы шлях, якому заўсёды сугучныя журба і весялосць, лагода і хваляванне, таямнічасць і зразумеласць, рухавасць і супакаенне, устойлівыя вобразы і нязвыклая вершаваная мова...
Аб тым, што гэта так і што гэта нязменна, сведчыць паэтычная кніга Леаніда Дранько-Майсюка, якой аўтар даў невыпадковую назву "Скарб".
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Караткевіч, Уладзімір Сямёнавіч. Збор твораў у 25 т. Т. 19. Лісты: ч. 1 / У.С.Караткевіч; рэд. тома А.Бельскі; [падрыхт. тэкстаў і камент. А.Вераб'я, Г. Кажамякіна]. — Мінск: Маст. літ., 2020. — 606 с.
8-11 кл., 12+
У гэтым томе падаецца 1-я частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Яна дапамагае ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Тут чытач можа знайсці адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні некаторых яго твораў. Лісты, якія падаюцца,- даступны для нас матэрыял. Некаторыя такія дакументы не выяўлены або застаюцца ў розных архівах (у тым ліку прыватных), што не дазволены для публічнасці. Па магчымасці паказваюцца фрагменты аўтографаў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Крымов, Егор. Идеальное похищение: приключенческая повесть / Е.Крымов. — Минск: Книжный Дом, 2020. — 256 с. — (Невероятные истории).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Из квартиры пожилой женщины пропадает очень дорогая семейная реликвия, которой не менее двухсот лет. Лучший следователь Петербурга, оперативные работники, эксперты-криминалисты не могут даже предположить, кто и каким образом совершил преступление. Версий много, но все они рассыпаются в пух и прах. Остается предполагать только волшебство, какого, как все думают, в жизни не бывает. Полицейские скоро становятся в тупик... Но за дело принимаются юные детективы Денис Сыскарев, Коля Соловьев и Катя Петрова - и следствие сдвигается с мертвой точки. Вскоре обнаруживается, что похищение не такое уж идеальное...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Крымов, Егор. Ниндзя в городе-призраке: приключенческая повесть / Е.Крымов. — Минск: Книжный Дом, 2020. — 256 с. — (Невероятные истории).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Ты обычный московский школьник. Но когда на твоей стороне правда, ты умело владеешь боевым искусством карате, да в союзниках у тебя верные друзья, смекалка и темная ночь, - славные подвиги тебе по плечу. Сражаясь против воплощения Зла, ты становишься настоящим бесстрашным ниндзя, и великие дела тебе не чужды, если ты можешь запросто превратиться в Дракона и проникнуть в неприступный древний дворец. Вероломные и подлые люди сёгуна бессильны остановить тебя, юный воин. И ты чувствуешь себя настоящим героем...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі №13)
Латышкевіч, Маргарыта. Уласны крыж: аповесці / М.Латышкевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. — 270 с. — (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
8-11 кл., 12+
Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? I ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць?
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Ляўчук, Вераніка. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай: казачныя гісторыі для дарослых і дзяцей / В.Ляўчук; [мал. аўтара]. — Мінск: Галіяфы, 2020. — 192 с.
5-7 кл., 12+
За Спякотнымі балотамі, за Даўгім лесам, паблізу Возера Белага пад трыма ліпамі стаіць хацінка. Жыве тут сям'я масаў - самавітых гаспадароў і чарадзеяў. І вось аднойчы ў іх доме з'яўляецца маленькая Зай.
Яна прыйшла аднекуль здалёк, а можа, з самога неба. Яна нічога не ведае пра зямлю, пра краіну масаў, а тым больш, які ў яе чарадзейны дар. Адзіны, на каго яна можа разлічваць, - гэта мама Зорачка. І хоць тая шмат стараецца, увесь час нешта ідзе не так: то Возера Белае змялее, то сама ператворыцца ў цмока, то Вялікую Руціну раззлуе.
І што рабіць?
Мама Зорачка і маленькая Зай выпраўляюцца ў падарожжа па Рацэ Ведаў, да самога Бурштынавага мора, што ад усіх турбот ратуе. Толькі б не забыць пра дом, толькі б дар адкрыць, толькі б мама была побач.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Мартысевіч, Марыя. Як пазбыцца маматута: дзіцячыя вершы для дарослых / М.Мартысевіч; рыс. А.Пакроўскі. — Мінск: Н.Кандрусевіч, 2020. — 66 с.
18+
Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 4, 8, 16 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Рублеўская, Людміла Іванаўна. Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны: [кн. 6] / Л.І.Рублеўская. — Мінск: Звязда, 2020. — 384 с. — (Святло мінуўшчыны).
16+
У шостай кнізе вядомай авантурна-прыгодніцкай сагі, дзеянне якой адбываецца ў XVIII стагодзі, мы зноў сустракаемся з улюбёнымі героямі - адважным шляхціцам Пранцішам Вырвічам і вучоным доктарам Баўтрамеем Лёднікам. Іх уцягваюць у палітычныя інтрыгі апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай. Героям давядзецца абараняць камень з кароны Карла Вялікага, вандраваць па падземнай рацэ, ажыўляць механічнага шахматыста, удзельнічаць у страшнай гульні Святога Пятра і пазнаёміцца з Чорнай Меланхоліяй.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Свечникова, Елена Владимировна. Волшебная книга / Е.В.Свечникова; [ил. автора]. — Минск: Звязда, 2020. — 64 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Книга культуролога и литератора Елены Свечниковой написана в жанре фэнтези. Сюжет юмористического произведения разворачивается в реалиях квазисредневековья. Приключения волшебника, изобретателя и библиофила понравятся всем любителям древности и волшебных сказок.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Сидорский, Сергей. Колдовские земли: фэнтезийная повесть / С.Сидорский. — Минск: Книжный Дом, 2020. — 256 с. — (Невероятные истории).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Иван Вдовий Сын и писарь Макар по воле царя Буяна отправляются в Мертвые земли спасать Василису, которую похитил Кощей Бессмертный. Какие только напасти не поджидают их там! Василиск, гигантские пауки, гномы, степные кочевники и, конечно, Кощей Бессмертный со своим верным помощником Злыднем. Колдовства становится все больше. Превращения и перемещения во времени происходят постоянно... Чем же это все закончится?! И закончится ли! Агентство благих намерений "Вдовий Сын и В." продолжает свою деятельность! Помните: нет такой проблемы, которую невозможно решить!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Сидорский, Сергей. Мост тролля: фэнтезийная повесть / С.Сидорский. — Минск: Книжный Дом, 2020. — 256 с. — (Невероятные истории).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Если вам поручили важное дело, вы сделаете все от вас зависящее, чтобы его успешно завершить. И в этом вам обязательно поможет секретарша Василиса. Тем более, что она обладает всеми необходимыми для этого качествами, главное из которых -- умение колдовать. Победить каменных истуканов, переплыть огненную реку, разгадать загадку бестелесного, встретиться лицом к лицу с Кощеем Бессмертным и выжить -- тут одной шапки-невидимки маловато будет! И это еще далеко не все... Агентство благих намерений "Вдовий Сын и В." продолжает свою деятельность. Вы можете стать следующим клиентом!..
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Стаселька, Кірыл. Пімкі: раман-казка / К.Стаселька; [прадм. і камент. В.Жыбуля]. — Мінск: Галіяфы, 2020. — 128 с.
16+
Ці даводзілася вам трапляць у казку? Не праз мастацкія творы, а ў сапраўдную казку, што ажывае вакол? Гэта гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з'явы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш, гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 10, 11, 12, 14, 16, 17 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Танк, Максім. Сонечны гадзіннік: [вершы] / М.Танк; [уклад. В.Шніпа; маст. В.Бялыніцкі-Біруля]. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 118 с. — (100 вершаў).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Максіма. Зборнікам «Сонечны гадзіннік» прадаўжаецца перавыданне творчай спадчыны найлепшых мастакоў слова ў серыі «100 вершаў».
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Шамякін, Іван Пятровіч. Творы / І.П.Шамякін; рэдкал.: І.В.Саверчанка [і інш.]; навук. рэд. Я.А.Гарадніцкі; [уклад. і камент. А.І.Шамякінай]; Ін-т літаратуразнаўства імя Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. — 750 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ў 50 тамах; т. 22. Трывожнае шчасце ).
8-11кл., 12+
У 22-ы том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі самыя значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, аднаго з самых папулярных і вядомых творцаў XX стагоддзя.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Янкута, Анна Валерьевна. Марта и её мечта о снеге / А.В.Янкута; ил. Л.Давыдовская. — Минск: Попурри, 2020. — 160 с.
5-7 кл., 6+
Марте так хочется лепить снеговиков и играть в снежки! Но зима запаздывает, и на улице — только лужи и грязища. Ясно, что вешать нос не стоит, ведь если очень сильно о чём-то мечтаешь, то мечта обязательно сбудется. Вот только иногда это приводит к неожиданным последствиям… Когда в городе начинается невиданный снегопад, Марта и её новые друзья должны разобраться, кто или что за этим стоит. И запомни: голуби на подоконнике — примета того, что тебя ждут невероятные приключения.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Янкута, Ганна Валер'еўна. Марта і яе мара пра снег / Г.В.Янкута; іл. Л.Давыдоўская. — Мінск: Папуры, 2020. — 160 с.
5-7 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)