Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума 1
'Кніга Здольных' - сучаснае беларускае фэнтэзі пра падлеткаў і для падлеткаў. ... Гэта першая частка трылогіі пра Наследнікаў Сакрума і цікавай яна будзе не толькі падлеткам, але ўсім, хто аддае перавагу фэнтэзі. Што вас чакае ў кнізе ? Асаблівы, характэрны для фэнтэзі, непаўторны свет чараўніцтва і таямніц, які дазволіць вам апынуцца ў Ларборы - ізаляванай дзяржаве, грамадства якой падзелена на два класы. Здольныя і бездары існуюць ва ўмовах узаемнай варожасці. Ларбор пазбаўлены сувязі з рэштай свету, аточаны Бязмежным морам з аднаго боку і таямнічым, поўным містычных здарэнняў Краем – з другога.
«Кніга Здольных» увайшла ў паўфінал міжнароднага конкурсу «Новая дзіцячая кніга - 5» у намінацыі «Фэнтэзі. Фантастыка. Прыгоды».Больш падрабязна пра кнігу чытаць тут