Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы
Беларуская вясна: вершы, казкі, апавяданні / [уклад. В.Шніпа ; іл. Р.Цімохавай,Л.Зубец]. — Мінск : Маст. літ., 2019. — 158 с.
1-4 кл., 6+
У зборнік «Беларуская вясна» ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні беларускіх пісьменнікаў пра вясну і вясновыя святы. Сярод твораў. на якіх выхавалася не адно пакаленне дзяцей, шмат і новых, напісаных нашымі сучаснікамі. Зборнік будзе добрым дапаможнікам для дарослых і дзяцей у падрыхтоўцы да ранішнікаў, прысвечаных вясновым святам.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Квилория, Валерий Тамазович. Папа шёл за молоком / В.Т.Квилория ; [худож. О.Гуцол]. — Минск : В.Т.Квилория, 2019. — 24 с.
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Марціновіч, Алесь. Альма / А.Марціновіч ; [маст. Н.Агародная]. — Мінск : Беларусь, 2019. — 134 с.
1-4 кл., 8-11 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Никольская, Ольга Владимировна. Три неразлучных друга /О.В.Никольская ; [худож. С.Волков]. — Минск : Беларусь, 2019. —392 с.
1-4 кл., 6+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 1, 2, 3, 4, 7, 14, 15, 16, 17, цэнтральнай)
Літаратура для падлеткаў і дарослых
Брыль, Янка. Збор твораў: у 10 т. Т. 3. Аповесці, 1942-1977 / Я.Брыль ; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Ін-т літаратуразнаўства імя Я.Купалы ; рэдкал.: А.І.Лакотка [і інш.]. - Мінск : Маст. літ., 2018. — 366 c.
8-11 кл.,
12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Быкава, Святлана Анатольеўна. Пад небам Рагнеды: вершы : году малой радзімы прысвячаецца / С.А.Быкава ; [маст. К.І.Фурс]. — Мінск : Беларусь, 2019. — 120 с.
8-11 кл., 16+
“Пад небам Рагнеды” – адзінаццатае па ліку паэтычнае выданне паэтэсы, перакладчыцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Святланы Быкавай.
У зборнік увайшлі вершы, напісаныя ў розныя гады творчасці. Тэматычная палітра твораў, прадстаўленых у зборніку, разнастайная – ад грамадзянскай і пейзажнай лірыкі да філасофска-псіхалагічных вершаў і гумару.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 2, 3, 5, 6, 9, 10, 14, 15, 16, цэнтральнай)
Васючэнка, Пятро Васільевіч. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага / П.В.Васючэнка ; [іл. К.Баранавай]. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 104 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ; падсерыя "Каляровы ровар" ; вып.23).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях - "Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага" і "Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага". " Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага" — працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.
(Ёсць у дзіцячай бібліятэцы №1 г.Мінска)
Гальпяровіч, Навум Якаўлевіч. Подых пяшчоты: проза / Н.Я.Гальпяровіч. — Мінск : Звязда, 2019. — 240 с.
16+
У зборнік вядомага пісьменніка Навума Гальпяровіча ўвайшлі аповесць “Подых пяшчоты”, навелы, эсэ і сентыментальная хроніка.
Шчырасць і спавядальнасць – вось што прыцягвае чытачоў. Часам нават цяжка знайсці мяжу паміж героем твораў і самім аўтарам, хаця пісьменнік пастаянна заклікае не атаясамліваць сваіх персанажаў з рэальнымі людзьмі. Але ў сентыментальнай хроніцы дзейнічаюць не прыдуманыя, а рэальныя асобы. Усё гэта складае своеасаблівы і размаіты свет – дабрані, прыгажосці і сапраўднай пяшчоты.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 2, 5, 9, 10 цэнтральнай)
Жук, Аляксандр Аляксандравіч. Свята дажджу: аповесці, апавяданнi / А.А.Жук. —Мінск : Маст. літ., 2019. — 528 с. — (Беларуская проза ХХIстагоддзя).
16+
У кнігу Алеся Жука “Свята дажджу”, якая папоўніла серыю “Беларуская проза ХХІ стагоддзя” ўвайшла кніга аповесцяў “Праклятая любоў”, што складаецца з аповесцяў “Халодная птушка”, “Чыгун”, “Паляванне на Апошняга Жураўля”, “Праклятая любоў” і “…І забывай мяне”. Чытачы з шматгадовым чытацкім стажам могуць сказаць, што гэтыя творы ён даўно чытаў. Так! Гэтыя аповесці друкаваліся, але ў гэтым выданні яны змешчаны ў тым варыянце, як яны былі напісаны. Пісьменнік вярнуў у творы раздзелы, якія былі выкінуты цэнзурай і выкінуў раздзелы, якія былі спецыяльна напісаны, каб аповесці прайшлі цэнзуру. Словам, кніга аповесцяў “Праклятая любоў” у гэтым выданні друкуецца ў аўтарскай рэдакцыі.
У кнізе акрамя кнігі аповесцяў змешчаны апавяданні, якія яшчэ не выходзілі ў кніжным фармаце і былі напісаны ўжо ў ХХІ стагоддзі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Ільюшына, Лілія Леанідаўна. Ключ Дарог. Пачатак : раман / Л.Л.Ільюшына. — Мінск : Галіяфы, 2019. — 350 с.
5-7 кл., 6+
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра - дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку - справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны са старажытнымі ведзьмакамі?
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Літаратурны экватар: альманах : вып. 7 / [уклад.: В.Корбут, І.Вінарская]. — Мінск : Ковчег, 2018. — 336 с.
8-11 кл., 16+
(Ёсць у дзіцячай бібліятэцы №5 г.Мінска)
Мятліцкі, Мікола Міхайлавіч. Бяссмертнік: вершы і паэма / М.М.Мятліцкі. — Мінск : Звязда, 2019. — 448 с.
8-11 кл., 12+
Складаныя гістарычныя перыпетыі лёсу народа, яго духоўная веліч і сучасныя надзённыя клопаты - невычарпальная крыніца творчага натхнення лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы і Cпецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва паэта Міколы Мятліцкага. стойкасць і чалавекалюбства, адкрываюцца вытокі тых духоўных сіл народа, якія неаднаразова паспрыялі яму выстаяць на нялёгкім гістарычным шляху, а нашай Айчыне - стаць адной з міралюбівых, інтэлектуальна развітых дзяржаў сучаснага свету.
У новай кнізе "Бяссмертнік" паэтычна сфармулявана наша беларуская жыццястойкасць і чалавекалюбства, адкрываюцца вытокі тых духоўных сіл народа, якія неаднаразова паспрыялі яму выстаяць на нялёгкім гістарычным шляху, а нашай Айчыне - стаць адной з міралюбівых, інтэлектуальна развітых дзяржаў сучаснага свету.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 2, 3, 5, 9, цэнтральнай)
Назарова, Мари. Само_До_Ста_Точность: стихи / М.Назарова. — Минск : Звязда, 2019. — 94 с.
16+
"САМО_ДО_СТА_ТОЧНОсть" - дебютная книга стихов современной белорусской поэтессы Мари Назаровой.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 2, 9 )
Памяці Вечны агонь: да 75-годдзя вызвалення Беларусі : [вершы / уклад. В.Шніпа ; маст.: І.Ахрэмчык, Л.Дударэнка, М.Казакевіч [і інш.]. — Мінск : Маст. літ., 2019. — 136 с. — (100 вершаў).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
У кнігу ўвайшлі творы пра Вялікую Айчынную вайну і Перамогу, а таксама пра мірнае жыццё і памяць пра народны подзвіг у часы вайны, напісаныя паэтамі-франтавікамі і паэтамі, якія перажылі вайну будучы дзецьмі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Першацвет: проза і паэзія маладых : [вып. 3]. — Мінск : Маст. літ., 2019. — 184, c.
8-11 кл., 16+
У зборнік увайшлі творы дзесяці празаікаў і дзесяці паэтаў, якія сталі пераможцамі Міжнароднага конкурсу на лепшы твор сярод маладых літаратараў.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 1, 4, 14, 16, цэнтральнай)
Раман 1920 - 1930-х гадоў / рэдкал.: І.В.Саверчанка [і інш.] ; навук. рэд. У.В.Гніламёдаў ; Ін-т. літаратуразнаўства імя Я.Купалы НАН Беларусі ; [уклад., прадмова, камент. І.М.Шаладонава]. — Мінск : Маст. літ., 2019. — 950 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ў 50 тамах ; т. 18).
8-11 кл., 12+
Беларускі раман 1920-х - 1930-х гг. дадаў асаблівы каларыт у літаратурны працэс айчыннай паэтыкі, эстэтыкі і філасофіі мастацтва слова. У гэты перыяд выразна акрэслілася нацыянальнае пытанне. Імкненне народаў набыць суверэнітэт, заняць сваё пачэснае месца на палітычнай мапе Еўропы зрабілася мастацкім мэйстрымам беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.
У том увайшлі раманы такіх самабытных празаікаў Беларусі 1920-х - 1930-х гг., як Янка Нёманскі ("Драпежнікі"), Платон Галавач ("Праз гады"), Лукаш Калюга ("Пустадомкі") і Сымон Баранавых ("Калі ўзыходзіла сонца"). Іх творчыя біяграфіі яднаюць два важныя моманты ў гісторыі нашай краіны. Усе яны сваім талентам былі пакліканы на вялікую справу літаратурнага і культурнага развіцця і росквіту радзімы, і ўсе яны сталі ахвярамі ціску таталітарнай сістэмы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Саламаха, Владимир Петрович. Если упадёт один...: роман в повестях / В.П.Саламаха. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2019. - 424 с.
16+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 1, 2, 3, 5, 6, 9, 10, 14, 15 цэнтральнай)
Чаргінец, Мікалай Іванавіч. Вам – заданне: раман : кн. 1. / М.І.Чаргінец ; [пер. з рус. мовы А.Марціновіча]. — Мінск : Маст. літ., 2019. — 430 с.
16+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 2, 3, 5, 9, 10 цэнтральнай)
При составлении списка использованы материалы интернет-ресурсов