Кніга выбраных твораў Янкі Купалы мае мэтай прадставіць чытачу нечаканага класіка ў сучасным прачытанні. Выданне дапоўнена літаратуразнаўчымі каментарамі да кожнага твора, кароткім летапісам жыцця і творчасці, мемуарнымі сведчаннямі, невядомымі крытычнымі артыкуламі. У кнізе прадстаўленыя і пракаментаваныя 37 вершаў, 3 паэмы ("Бандароўна", "Курган", "Безназоўнае") і 2 драмы ("Раскіданае гняздо", "Тутэйшыя").
"Няма нічога больш канструктыўнага ў спасціжэнні роднай літаратуры, чым узяць і адмовіцца ад папярэдняга канона, паставіць традыцыю і хрэстаматыю дагары нагамі, рашуча адмовіцца ад састарэлых догмаў - і паглядзець на класічныя тэксты вачыма сучаснікаў. Як яны тады ажываюць, якім новым сэнсам адкрываюцца, як шчыра радуюцца свежаму ветру і маладому прачытанню - любата!.." (Ганна Севярынец).
Укладальнік Ганна Севярынец.