Пераклад з украинскай мовы Альжбэты Малішэўскай-Спрынчан, Яраша Малішэўскага, Аксаны Спрынчан; мастак Наталка Гайда.
36 і 6 катоў – менавіта гэтулькі, не болей і не меней, хвастатых герояў Галіны Удавічэнкі – пасяліліся адным дажджлівым вечарам у памяшканні спадарыні Крэпавай насуперак ейнаму жаданню. Але сэрца няўступнай гаспадыні да катоў-валацугаў прыхіліла котка-сфінкс Баранеса. Ні спадарыня Крэпава, ні яе пляменнік Стась нават уявіць сабе не маглі, чым абернецца ўварванне ў іх маленькае памяшканне 36 дарослых і 6 маленькіх катоў.