Інтэрнэт-акцыя да Міжнароднага дня сям’і “Чытанне ў фокусе”
Сям’я – агульначалавечая каштоўнасць.
У сям'і чалавек нараджаецца не толькі фізічна, але і духоўна. Сям'я – гэта дом, гэта месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы і шчыра падзеляць радасць.
Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” праводзіць Інтэрнэт-акцыю да Міжнароднага дня сям’і “Чытанне ў фокусе” з мэтай развіць унутрысямейныя адносіны, знайсці новыя спосабы сумеснага вольнага часу для дзяцей і іх бацькоў, умацаваць ўжо сфарміраваныя традыцыі.
У акцыі ўдзельнічаюць аматарскія або прафесійныя арыгінальныя фотаздымкі, дзе дзеці чытаюць з бацькамі, або з іншымі членамі сваёй сям’і.
Фотаздымкі з прозвішчам сям’і і нумарам дзіцячай бібліятэкі, у якой Вы абслугоўваецеся, дасылайце на электронную пошту: hildbiblmark@telecom.by
Інтэрнэт-акцыя праходзіць з 13 мая па 30 мая 2021 года. Фотаздымкі будуць размешчаны на сайце ДУ «ЦСДБ г.Мінска» і ў сацыяльных сетках ВКонтакте, Facebook – 1 чэрвеня 2021 года (да Міжнароднага дня абароны дзяцей).