24 чэрвеня 2021 года ў Парку пісьменнікаў (з правага боку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) адбудзецца свята маладой паэзіі “Маладыя паэты за мір, стабільнасць, яднанне”. У мерапрыемстве прымуць удзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі — лаўрэаты гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, а таксама кандыдаты ў члены СПБ.
Вядучы — старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міхась Пазнякоў. З уступным словам выступіць старшыня СПБ Мікалай Чаргінец — ініцыятар стварэння парку. Мерапрыемства праводзіцца разам з гарадскімі ўладамі. Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё парку пісьменнікаў. Пачатак — у 18:00.
Саюз пісьменнікаў Беларусі.