ІІ тур: 07.06.2021 – 27.08.2021
Візітка-запрашэнне “Давай сюды!”.
Для дзяцей 11-15 гадоў
Наперадзе летнія канікулы. Іх трэба правесці з задавальненнем і карысцю. Ці ведаем мы ўсе незвычайныя куточкі Беларусі? Таямнічыя азёры ды крынічкі, замкі, цэрквы ды касцёлы, музеі і шмат іншага. Усё тое, што абавязкова трэба ўбачыць!
У другім туры Турніра мы прапануем зрабіць свой фотаздымак (або сэлфі) куточка Беларусі і скласці кароткую рэкламу-запрашэнне з абавязковым указаннем назвы, месцазнаходжання гэтага месца і прозвішча аўтара фотаздымка.
Размясціць пост на старонцы адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгамі:
#жыву_ў_Беларусі
#давайсюды_цсдб_Мінск
ці даслаць на электронную пошту childbiblmark@telecom.by
За кожнае фота з паведамленнем налічваецца 1 бал. Колькасць не абмежавана.
(Палажэнне аб web-турніры па патрыятычнаму выхаванню падлеткаў “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” можна спампаваць у раздзеле сайта: Прафесіяналам - палажэнні, метадычныя матэрыялы)