III тур: 08.11.2021 – 21.11.2021
паэтычны марафон “Зямля мая, блакітны карабель”
Для дзяцей 11-15 гадоў
У 2021 годзе спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча. Мы прапануем удзельнікам прыняць удзел у паэтычным марафоне. Для гэтага неабходна зрабіць відэазапіс гучнага чытання верша (урыўка) М.Багдановіча.
Патрабаванні да відэароліка:
• павінна прагучаць назва твора;
• фармат відэароліка (AVI, MOV, MP4);
• максімальная працягласць – не больш за 2 хвіліны;
• прозвішча і імя выканаўцы.
Гатовы відэаролік размясціць на старонцы адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгамі:
#жыву_ў_Беларусі
#чытаем_Максіма_Багдановіча
ці даслаць на электронную пошту childbiblmark@telecom.by у тэрмін правядзення 3 тура.
*Пры выкананні заданняў турніра абавязкова захаванне этычных і моўных нормаў.
(Палажэнне аб web-турніры па патрыятычнаму выхаванню падлеткаў “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” можна спампаваць у раздзеле сайта: Прафесіяналам - палажэнні, метадычныя матэрыялы)
Web-турнір па патрыятычнаму выхаванню падлеткаў “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ІІI ТУР
1 Лістапада 2021
Календарь знаменательных и памятных дат