"Чытаем Васіля Вітку" - пад такім заключным дэвізам адбылося закрыццё штогадовага тыдня «Віткаўскіх чытанняў» у бібліятэцы, якая носіць імя беларускага казачніка.
«Ён упрыгожыў гэты свет,
Ен спадарожнік наш жыццёвы –
Настаўнік, казачнік, паэт
І абаронца роднай мовы.”
Гэтыя радкі Міколы Маляўкі гучалі разам з паэтычнымі творамі Васіля Віткі. Трэцякласнікі 80-й сталічнай школы натхнённа чыталі вершы паэта, адгадвалі загадкі. Дзетак весялілі лічылкі, жарты, пацешкі і радасныя ўсмешкі ад Васіля Віткі.
Творчым падарункам для дзяцей стала прадстаўленне лялечнага тэатра па казках "Доктар Нос" і "Ваверчына гора", а таксама экскурсія па філіяле музея часопіса "Вясёлка".
Закрыццё “Віткаўскіх чытанняў” не азначае, што пра творчасць слыннага пісьменніка мы гаворым толькі ў дзень яго нараджэння. На працягу ўсяго года мы будзем расказваць сваім чытачам пра Васіля Вітку, прапагандаваць яго творчасць!!!