Мы помнім …
10 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы №2 адбылося адкрыццё выставы “Мы помнім…”, прысвечанае 75-годдзю Перамогі, той Перамогі, якая была здабыта на франтах, у партызанскіх атрадах, у агні спаленых гарадоў і вёсак, у цяжкіх працоўных буднях дзесяткаў мільёнаў людзей.
Госці сустрэчы - удзельнікі фотагуртка “Пазітыў”- пакаленне ваеннае і пасляваеннае. Гэтай выставай яны нагадваюць нам не толькі знаёмыя старонкі гісторыі, але і нешта новае, ці не вельмі вядомае .
Мы нізка схіляем галовы перад усімі, хто перажыў вайну ці загінуў на
ёй. Моладзь павінна гэта ведаць і помніць. Помнім і мы…
Мы помнім …
12 Лістапада 2020