“Правы і правілы” – круглы стол з удзелам рэдактара дзіцячага прававога сайту М.М.Галаенка прайшоў у дзіцячай бібліятэцы №15. Вучні 5 “Б” класа з сярэдняй школы №207 пазнаёміліся са структурай сайта mir.pravo.by , яго пошукавымі магчымасцямі, абмеркавалі пытанні, звязаныя з правамі падлеткаў і адказнасцю за правапарушэнні. Кожны удзельнік атрымаў у падарунак памятку-улётку, закладку і ручку.