25 чэрвеня – 115-годдзе з Дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Пятруся Броўкі.
З гэтай нагоды дзіцячая бібліятэка №14 ўрачыста аформіла і падрыхтавала “Юбілейную палічку” на старэйшым абанеменце. Імя гэтага чалавека даўно і трывала ўвайшло ў гісторыю нашай літаратуры. П. Броўка выдаў шэраг кніг вершаў для дзяцей, зборнікаў аповесцей і апавяданняў, а таксама нарысаў і оперных лібрэт. Яго вершы перакладзены на многія мовы свету. Імя славутага класіка прысвоена выдавецтву “Беларуская Энцыклапедыя”.