Вось і пятніца прыйшла - зноў бліноў нам прынясла. Дзіцячая бібліятэка №14 працягвае святкаваць Масленіцу. Сёння дзеткі з праекта "Бібліяпрадлёнка" завіталі на цікавае мерапрыемства — "А мы Масленіцу сустракалі". Гаварылі пра гісторыю свята, яго традыцыі і абрады. Успаміналі і дзяліліся рэцэптамі бліноў. Бо як жа на Масленіцу без іх?! Круглы блін - сімвал сонца, якое чалавек заўсёды абагаўляў.
Дзеці прынялі актыўны ўдзел у свяце: адказавалі на пытанні віктарыны, успаміналі прыказкі і загадкі, удзельнічалі у конкурсах і рабілі цудоўнае вясновае сонейка. І канешне елі смачныя, духмяныя , залацістыя бліны.