У мінулую суботу "Бібліятэка пад адкрытым небам" прадставіла мінчанам і гасцям сталіцы патрыятычную акцыю "Адзінствам моцная Беларусь!"
Для дзяцей і дарослых была прадстаўлена праграма, у якую ўваходзілі патрыятычны дыялог "Я, ты, ён, яна – разам цэлая краіна!", краязнаўчая гульня "Падарожжа па Мінску", кніжнае падарожжа "Крокі гістарычнай памяці", кніжна-інфармацыйная выстава "Беларусь – краіна маёй будучыні".
Дзіцячая бібліятэка № 14 падрыхтавала цікавую патрыятычную акцыю: дзецям і дарослым было прапанавана напісаць на маленькім папяровым сэрцы любімае беларускае слова, пасля чаго гэтыя сэрцайкі прыляпляліся на вялікае сэрца, з дапамогай гэтай акцыі беларусы маглі прадэманстраваць, што яны ведаюць і любяць родную мову. Нават госці з далёкай Італіі, пакінулі сваё слова, на нашым вялікім беларускім сэрцы.
"Бібліятэка пад адкрытым небам" прайшла ярка і прадуктыўна, вельмі шмат дарослых і дзяцей прынялі ўдзел у нашых мерапрыемствах і змаглі не только паказаць як яны любяць і ведаюць сваю Радзіму, але і атрымаць салодкі прыз.