АЛЬТЭРНАТЫВА ГАДЖЭТАЎ - ЦІКАВАЯ КНІГА
19 чэрвеня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася канферэнцыя на тэму: “Альтэрнатыва гаджэтаў – цікавая кніга”. Удзел прынялі: Дашкевіч Ю.А. (намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда”), К.Хадасевіч-Лісавая (беларуская пісьменніца), Мінчукова Т.У. (вядучы бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі № 6 імя В.Віткі), Ганушкіна Б.Ю. (адказны сакратар часопіса “Полымя”).
Літаратурная сустрэча была прысвечана ўсім, хто хацеў бы мець унікальны гаджэт, які ніколі не патрабуе зарадкі, абсалютна не расходуе трафік, не псуе зрок і не «глючыць». Гэтымі ўнікальнымі гаджэтамі з’яўляюцца КНІГІ. У тым ліку і выданні незвычайных фарматаў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Перакрутка “Вухуцік. ВасільВася” змяшчае вандрульню, разлічанаую на тое, што дзеці зацікавяцца спачатку гульнёй, а потом захочуць прачытать гісторыю. У кнізе-квэсце “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці” чытач становіцца паўнавартасным героем, можа адправіцца ў падарожжа і выбраць, куды рухацца далей.
Яшчэ адна навінка выдавецтва "Звязда" – кніга-гаджэт “Знаёмціся – #Падабай.к@”. Гэта незвычайны твор пра кампутэрнага героя, які жыве ў інтэрнэце і вельмі любіць пакідаць лайкі. Ва ўсіх прэзентаваных кнігах ёсць QR-код, па якому можна паглядзець буктрэйлер і пазнаёміцца з выданнем.
У сваю чаргу Таццяна Мінчукова канстатавала, што якасная літаратура на беларускай мове вельмі запатрабавана ў маленькіх чытачоў і іх бацькоў. Яна распавяла пра асаблівасці дзейнасці дзіцячай бібліятэкі №6 імя Васіля Віткі па папулярызацыі чытання на роднай мове. Бібліятэкар адзначыла, што пасля выхаду кнігі з друку пачынаецца вялікая праца па прасоўванню выдання.
А ў завяршэнні прэс-канферэнцыі ўсе ўдзельнікі пагадзіліся, што задача пісьменніка і выдавецтва – адкрыць дзецям незвычайны свет чытання праз цікавыя выданні з выдатнымі ілюстрацыямі, а бібліятэкараў - дапамагчы звязаць аўтара, кнігу і чытача. Кніга – гэта сапраўдная вялікая каштоўнасць і цудоўная альтэрнатыва гаджэту!
Выдавецкі дом "Звязда"
https://instagram.com/kaciaryna_khadasevich_lisavaya?..
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #ходосевичлисовая #кацярынахадасевічлісавая #прэзентацыякнігі #прессконференция #звязда #домпрессы #Падабай.к@ #чытаемпабеларуску #роднаямова #кнігаквэст