БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР
Сёння ў нашай дзіцячай бібліятэцы - традыцыйны беларускамоўны чацвер. Маленькія чытачы з 77-га дзіцячага садочка з захапленнем знаёміліся з лепшымі кнігамі на роднай мове, вучылі новыя словы, гулялі з бібліятэкарамі. Асабліва дзецям спадабаўся філіял музея часопіса "Вясёлка", дзе іх сустрэў любімы герой Васіля Віткі - хлопчык Вася.
“Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень,” — так называў беларускую мову вядомы пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Хочацца верыць, што матчына мова для гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак будзе заўсёды самай лепшай і мілай сэрцу. Менавіта так яе адчувалі паэты-класікі:
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй (А.Грачанікаў)
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #роднаямова #экскурсія #вясёлка #васявясёлкін #беларускічацвер #чытаемнароднаймове #беларускаямова