БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР
Сябры, сёння мы прапануем вам паслухаць цудоўныя летнія вершы Анатоля Зэкава "З кім пагуляць?" і "Небыліца з гузаком" з кнігі "Птушыныя арэлі".
Анатоль Зэкаў - даўні сябар дзіцячай бібліятэкі №6 імя В.Віткі. Ён піша цудоўныя вершы і прозу для дзяцей і дарослых. Апошнім часам - больш для юных чытачоў. Можа, таму, што да пераходу на рэдактарскую працу ў выдавецтва "Мастацкая літаратура" тры гады пабыў супрацоўнікам часопіса "Вясёлка"? Або прычына ў тым, што Анатоль Мікалаевіч мае дваіх унукаў-школьнікаў - Машу і Мікіту? А яны ж, непаседы, якіх толькі сюжэтаў не падкінуць дзеду! Бяры, у словы апранай ды кніжкі выдавай. Пісьменнік так і робіць.
P.S. Фота - з архіваў бібліятэкі.
#цсдб_минск #громкиечтения #анатользэкаў #беларускічацвер #чытаемпабеларуску #роднаямова #птушыныяарэлі #звяздакнігі #выдавецтвазвязда #вершыдлядзяцей #беларускіявершы