26 лістапада штотыднёвая акцыя па вывучэнню роднай мовы была прысвечана творам Уладзіміра Караткевіча. Менавіта сёння беларускаму класіку магло б споўніцца 90 гадоў.
Галоўнай "Кнігай дня" стаў зборнік Караткевіча "Беларуская песня" ад выдавецтва "Мастацкая літаратура". У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшло 100 выбраных твораў, многія з якіх папоўнілі залаты фонд нацыянальнай культуры і вывучаюцца ў школе. Запрашаем і вас адкрыць для сябе багатую творчую спадчыну Уладзіміра Сямёнавіча.