Творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Гэты таленавіты мастак слова захаваў у сваіх творах гістарычны шлях беларускага народа. Ён адзін з тых, хто здолеў адкрыць для развітых літаратур свету беларускую літаратуру, апеў беларускі народ. Якуб Колас не толькі паказаў усё багацце роднай мовы, але і ўнёс у яе крэатыў, зарад. Яго творчасць уваходзіць у каштоўную скарбніцу ўсёй савецкай літаратуры і карыстаецца сусветнай вядомасцю.
Сёння ў бібліятэцы №6 ім. В Віткі навучэнцы трэцяга класа СШ № 60 здзейснілі літаратурнае падарожжа па творчасці песняра роднай мовы і Бацькаўшчыны, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Школьнікі даведаліся цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, паслухалі ўрыўкі з твораў аўтара і паглядзелі лялечны спектакль "Чужы сад".БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР З ЯКУБАМ КОЛАСАМ
24 Сакавіка 2022