У хуткім часе юбілей у нашага знакамітага паэта і празаіка, - Міхася Пазнякова. 24 студзеня пісьменніку споўніцца 70 гадоў. З гэтай нагоды сённяшнюю сустрэчу з дзеткамі ў 14 дзіцячай бібліятэцы, мы прысвяцілі творчасці Міхася Пазнякова. Наша “Бібліяпрадлёнка”, а гэта цудоўныя вучніі 120 школы, пазнаёмілася з апавяданнямі, загадкамі, вершамі і гульнямі з кніжак пісьменніка. Мерапрыемства адбылося добрае, удзельнікі былі актыўнымі і праявілі цікаўнаць да твораў аўтара. Асабліва ім спадабалася адгадваць загадкі і гуляць у гульні.
Сустрэча адбывалася на беларускай мове. Нас вельмі парадавалі веды дзяцей і любоў да твораў на роднай мове!
Бібліяпрадлёнка
25 Cтудзеня 2021