У мінулую суботу каля ратушы дзіцячыя бібліятэкі прадставілі сваю чарговую праграму праекта «Бібліятэка пад адкрытым небам»: «Імёны Беларусі». Дзецям і дарослым былі прапанаваны разнастайныя актыўнасці, такія як: літаратурна-познавалья віктарына «Сучасныя пісьменнікі – дзецям; гістарычнае падарожжа «Мы будзем помніць і праз год, і праз вякі»; пазнавальны квіз «Знаменитые женщины Беларуси»; акция «Вакацыі з дзіцячай бібліятэкай». Таксама была прадстаўлена выстава-рэклама кніг пісьменнікаў Беларусі «Чытаць модна пры любым надвор'і».
Наша праграма зацікавіла дзяцей розных узростаў. І дарослыя таксама не засталіся абыякавыя да яе, яны актыўна прымалі ўдзел і адказвалі на ўсе пытанні.
Буккросінг, як і заўсёды прыцягваў увагу мінакоў, і мноства людзей спынялася, каб забраць сабе дадому цудоўную кніжку.
Нягледзячы на пераменлівае надвор'е, час каля ратушы прайшоў весела і цікава.