БУСІНА МАЙСТЭРНЯ
Свята роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя В.Віткі працягнулася экскурсіяй па філіялу музея часопіса "Вясёлка" і творчым майстар-класам.
Нашы чытачы добра ведаюць, як многа значыць для беларускай літаратуры імя Васіля Віткі - першага галоўнага рэдактара часопіса "Вясёлка" і вядомага дзіцячага пісьменніка. Ён шмат гадоў плённа працаваў на ніве ўмацоўвання і развіцця роднай мовы. Уладзімір Ліпскі пераняў літаратурную эстафету і працягнуў папулярызацыю беларускай мовы сярод дзяцей і падлеткаў. А ў 2013 годзе распачаў выданне часопіса “Буся” для самых маленькіх - тых, хто пакуль яшчэ слухае, а не чытае.
Пасля экскурсіі дзеці зрабілі цудоўных буслянят, якія будуць нагадваць ім пра нашу бібліятэку і цудоўныя беларускія часопісы - "Вясёлка" і "Буся". Шчыра запрашаем і вас, сябры, усёй сям'ёй наведаць знакаміты літаратурны музей!
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #музей #дзеньроднаймовы #21лютага #беларускідзень #чытаемпабеларуску #чытаемнароднаймове #беларускаямова #вясёлка #буся