БУСЛІНЫ БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР
Буся - любімы герой дзіцячай бібліятэкі імя Васіля Віткі - з радасцю прадстаўляе новую кнігу пра сваіх сяброў.
https://www.youtube.com/watch?v=ni2bbD7z4aE
“Буслава айчына” – другая кніга з серыі “Нашы сімвалы”, якая была заснавана ў 2020 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
Бацян – так называюць у Беларусі бусла – жыве да 30 гадоў. Беларусь уваходзіць у пяцёрку краін, якія найболей да спадобы гэтым птушкам.
Дзякуючы буслу, Беларусь стала “Краінай пад белымі крыламі”. Гэтую назву даў сваёй кнізе пра Беларусь Уладзімір Караткевіч. Зімуюць буслы ў Індыі і трапічнай Афрыцы. Звычайна яны штогод вяртаюцца гнездаваць на тое самае месца або паблізу ад яго.
У кнізе змешчана 38 твораў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту пра родную для беларусаў птушку: “Бусел” У.Ягоўдзіка, “Дзядуля размаўляе з бацянамі” У.Дубоўкі, “Балотная казка” М.Кандратава і іншыя вершы, аповесці, прыказкі і прыкметы.
А прачытаўшы гэту цудоўную кнігу, вы зможаце зрабіць прыгожага бусліка з каляровай паперы! Глядзіце наш майстар-клас.
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #буславаайчына #беларускічацвер #нашысімвалы #бусел #чытаемпабеларуску #мастеркласс #аист
БУСЛІНЫ БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР
20 Лістапада 2020