БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДУ
Мы працягваем знаёміць сваіх чытачоў з творчасцю беларускага пісьменніка У.С. Караткевіча, 90-годдзе якога адзначаецца 26 лістапада.
Слухачамі святочнай імпрэзы былі вучні 4-га класа СШ № 60. Тэатральная пастаноўка вядомай казкі "Жабкі і Чарапаха" і гучныя чытанні кранальнай гісторыі "Вясна ўвосень" Уладзіміра Сямёнавіча прыйшліся да густу зацікаўленым хлопчыкам і дзяўчынкам. Упэўнены, што імя гэтага слыннага пісьменніка яны запомнілі і абавязкова звернуцца яшчэ не адзін раз да цудоўных твораў беларускага класіка.
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #кукольныйтеатр #пацешка #чытаемпабеларуску #уладзіміркараткевіч #юбілейпісьменніка #юбілейкараткевіча #казкі
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДУ
26 Лістапада 2020