ЧАРОЎНАЯ ФОТАЗОНА
Сябры! Да Міжнароднага дня абароны дзяцей бібліятэка імя Васіля Віткі падрыхтавала для вас сюрпрыз! Казачная фотазона да новай кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой будзе радаваць чытачоў на старэйшым абанеменце!
Цудоўная кніга “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці” пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” з цудоўнымі ілюстрацыямі мастачкі Галіны Івановай. Гэта незвычайная кніга-падарожжа, кніга-гульня, кніга-квэст. Чытачам самім належыць выбіраць, адкуль пачынаць і куды перамяшчацца.
"Ключ ад Вялікай Каштоўнасці" - гэта цэлых 300 старонак захапляльных казачных прыгод, якія дзеці праходзяць самі. Яны становяцца галоўнымі героямі, адпраўляюцца ў падарожжа, збіраюць артэфакты і маюць шанцы атрымаць чароўны Ключ. Кніга-квэст ужо гатова весці вас, сябры, таямнічымі прыгодніцкімі шляхамі.
Вялікі дзякуй спадарыне Кацярыне за такі шыкоўны падарунак нашым чытачам! Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з новай кнігай, зрабіць арыгінальны фотаздымак і вылажыць яго ў сацсеткі з хэштэгам #кнігаквэст
Выдавецкі дом "Звязда"
https://instagram.com/kaciaryna_khadasevich_lisavaya
#цсдб_минск #кнігаквэст #кніга_квэст #фотазона #хадасевічлісавая #фотозона #кацярынахадасевічлісавая #хадасевичлисовая #книгаквест #звяздакнігі #ключадвялікайкаштоўнасці #новаякнига #нашиновинки #деньзащитыдетей #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #выдавецтвазвязда