Чытаем Коласа разам
3 лістапада разам з усёй краінай мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. У дзіцячай бібліятэцы №12 адбылося мерапрыемства “Чытаем Коласа разам”. Дзеці даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, здзейснілі завочную вандроўку па памятных мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Я. Коласа, пачыталі творы, напісаныя Коласам для дзяцей.