Добрага Вам панядзелка, нашы шаноўныя сябры! Нехта ў нядзелю адпачывае дома, а мы працуем дзеля нашых чытачоў. Якраз учора адбылася чарговая сустрэча нашага праекта для дзетак "Чытанкі на падушках". Такія мерапрыемствы, дзякуючы нашым маленькім чытачам, заўсёды пранікнуты вельмі цеплай і светлай атмасферай. І гэта чарговая сустрэча - не выключэнне! А цяпер кораткі агляд таго, што адбылося:
Гучнае чытанне цудоўнай кнігі Ірыны Зартайскай "Осень медвежонка"... Усе прысутныя: і дзеткі і матулі, і, канешне, мы, - былі зачараваны гэтай незвычайнай казкай і яе чароўнымі ілюстрацыямі....
Гутарка па кнізе....Кожны маленькі ўдзельнік сустрэчы расказаў нам пра сваю асабістую восень...
Ніводная "Чытанка" не абыходзіцца без гульняў. Аказваецца не толькі дзеткі любяць гуляць, але і іх матулі таксама з радасцю "пазабаўляліся"!!!
Напрыканцы адбыўся майстар-клас, дзе кожны зрабіў свой асабісты асенні лісточак.
Чытанкі на падушках в детской библиотеке №14
26 Кастрычніа 2020