“Чытанкі” развітваюцца да восені…
Ну, вось і адбыліся “ЧЫТАНКІ НА ПАДУШКАХ”.
Не зусім апошнія, але наперадзе - ЛЕТА!
Мы будзем адпачываць і спадзявацца на сустрэчу восенню!
Будзем сумаваць і чакаць ЧАРОЎНУЮ НЯДЗЕЛЮ, калі мы збіраліся разам!
Трэці год праекту. Дзеткі, якія прыйшлі на нас маленькімі, - выраслі. Падрастуць за лета яшчэ! Ці пазнаем мы нашых выхаванцаў?!
Хоць са спазненнем, але мы святкавалі Міжнародны дзень СЯМ'І і кнігу чыталі адпаведную - "Папа слон - за главного!" Джыл Мёрфі!
А яшчэ мы будавалі ТАЙНАЕ СХОВІШЧА, куды можна схавацца і чытаць з ліхтарыкам.
А мама 4-х дзяцей можа таксама схавацца, калі вельмі захоча гэта зрабіць, каб перавесці трошкі дух і адпачыць.
Да нас ходзяць цудоўныя, шматдзетныя сем'і, якія маюць 4-х-3-х гадаванцаў, астатнія - менш. Таму часам адпачыць маме ў ТАЙНЫМ СХОВІШЧЫ - самае тое! І яшчэ адна ТАЙНАЯ рэч адбылася!
Кожны прынёс з сабой запакаваны падаруначак! Усе падарункі-сюрпрызы скінулі ў мяшок Бабы-Ёжкі! І дзеткі цягнулі з мяшка сабе, хто што змог . Каб летам успамінаць, што хутка наступіць восень, і ўсе мы зноў збяромся ў нашай гасцёўні на “ЧЫТАНКІ”!
Дарэчы, такая прыемная неспадзяванка і для бібліятэкараў атрымалася ... Мы таксама атрымалі тайныя сюрпрызы! Вельмі ўдзячны нашым маленькім чытачам.