Цыкл мерапрыемстваў “Чытанне з Буслікам, або шпарка па-беларуску” сёння завяршыў свой апошні занятак у гэтым навучальным годзе ў дзіцячай бібліятэцы №14. Вучні 3 “Б” класа СШ 120 паспрабавалі ўспомніць усё тое, чым мы займаліся штораз пры сустрэчах. Мы чыталі і адкрывалі для сябе новыя кніжкі. Прачыталі разам цікавыя казкі, разбіралі словы, займаліся перакладамі, часта праводзілі тэматычныя майстар-класы, шмат гулялі ў розныя гульні, карысталіся лічылкамі, загадвалі загадкі, прынялі ўдзел у квэсце, і заўсёды ўзнагароджвалі кожнага за актыўны ўдзел і інтарэс. Мы плённа папрацавалі!
Вельмі хочацца верыць, што гэты праект і нашы заняткі дапамаглі дзецям даведацца шмат новага і цікавагапа-беларуску. І самае галоўнае, – прывіваецца любоў да РОДНАГА: мовы, культуры і спадчыны! Зусім хутка лета… Шчыра віншуем з заканчэннем вучобы і надыходам самых цёплых і доўгіх вакацый!!! Да сустрэчы ў верасні!
Чытанне з Буслікам, або шпарка па-беларуску
22 Мая 2026
4
/ 4
