ДАР, ДАДЗЕНЫ БОГАМ
26 лістапада адзначаецца 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча - празаіка, паэта, эсэіста, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці. Уладзімір Сямёнавіч - гэта ўнікальная планета. Пра яго хочацца распавядаць нашым дзецям, з яго трэба браць прыклад. Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага часу, Уладзімір Караткевіч яшчэ пры жыцці быў прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры.
19 лістапада, у традыцыйны беларускі чацвер, мы пазнаёмілі маленькіх чытачоў трэцяга класа 60-й мінскай школы з творчым і жыццёвым шляхам вялікага пісьменніка. Дзеці з задавальненнем слухалі прыгожыя вершы і цікавыя казкі Караткевіча. Артысты лялечнага тэатра "Пацешка" падрыхтавалі для іх сюрпрыз - спектакль "Жабкі і Чарапаха". Хлопчыкі і дзяўчынкі былі ў захапленні ад павучальных казак!
Дзіцячая бібліятэка імя Васіля Віткі прапануе вам лепшыя кнігі і раіць як мага раней чытаць дзецям лепшыя ўзоры беларускай літаратуры! А на наступным тыдні шчыра запрашаем вас на тэатралізаваныя агляды творчасці Уладзіміра Караткевіча.
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #УладзімірКараткевіч #жабкіічарапаха #беларускічацвер #чытаемпабеларуску #юбілейпісьменніка