ДУШОЙ І СЭРЦАМ СЛУЖЫЎ БЕЛАРУСІ
У рамках Рэспубліканскай акцыі, арганізаванай ДУ "ЦСДБ г.Мінска" прымеркаванай да Дня нараджэння Янкі Купалы, дзіцячая бібліятэка №2 звярнулася да паэтычнай спадчыны Янкі Купалы, невычерпнай крыніцы, што і сёння струменіць з невымерных глыбінь народнага жыцця. Мы запрасілі нашых чытачоў на кніжную выставу "І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы", на якой былі прадстаўлены цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, а таксама яго знакамітыя творы.
Усім вядома, што беларускі пясняр нарадзіўся 7 ліпеня, на Купалле, калі прадстаўнікі славянскіх народаў выходзяць шукаць таямнічую папараць-кветку. З’яўленне яго на Зямлі ў такі дзень – гэта Божы дар беларускаму люду. Янка Купала – выразнік нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах ён яскрава раскрыў нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявіў незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
Каб аб’яднаць аматараў беларускай мовы, а таксама знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Янкі Купалы, мы прапанавалі нашым наведвальнікам прыняць удзел у літаратурнай віктарыне па жыцці і творчасці паэта «Што я ведаю пра Купалу?». З вялікім задавальненнем чытачы адказвалі на пытанні. Пры гэтым, яны не толькі паказалі высокі ўзровень ведаў пра знакамітага паэта, але і даведаліся пра некаторыя цікавыя факты з яго жыцця. Напрыклад аб тым, што Янка Купала працаваў некаторы час бібліятэкарам у Вільні і меў багатую ўласную бібліятэку.
ЧЫТАЙЦЕ КНІГІ ЯНКІ КУПАЛЫ НА РОДНАЙ МОВЕ!!!