У апошні ліпеньскі беларускі чацвер, які супаў з Міжнародным днём сяброўства, супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя Васіля Віткі выйшлі да сваіх чытачоў у блізлеглы парк. Сонечнае надвор'е спрыяла добраму настрою, таму дзеці і іх бацькі з вялікім задавальненнем знаёміліся з новымі выданнямі на роднай мове. А разумны буслік Буся - сімвал нашай бібліятэкі - прапанаваў маленькім чытачам новы нумар часопіса, які носіць яго імя.
Дзяўчынкі і хлопчыкі разглядалі каляровыя старонкі кніг, слухалі цікавыя гісторыі і атрымлівалі асалоду ад гучання беларускай мовы. Самыя творчыя з удзельнікаў акцыі спрабавалі сябе ў якасці вулічных мастакоў. Дзеці весела фантазіравалі і рабілі малюнкі крэйдай на асфальце на тэму "Мая Радзіма - Беларусь".
Вось такое цудоўнае летняе свята роднай мовы атрымалася!