Дзень роднай мовы і праект
"Чытанне з Буслікам , або - шпарка па-беларуску"
21 лютага адзначаецца цудоўнае і вельмі важнае свята – Дзень роднай мовы. Кажуць, што без мовы няма нацыі. Таму для кожнага беларуса – родная беларуская мова. Святкаваць Дзень роднай мовы мы вырашылі пачаць у беларускі чацвер. Сёння ў нас - госць! Беларуская пісьменніца,заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі - Алена Анатольеўна Стэльмах! З другога боку - нашы Бусляняты з 3 "б" класа 120 школкі. І - прынімаючы бок - дзіцячая бібліятэка № 14. Вельмі цёплай і ўтульнай адбылася сустрэча. Чыталі кнігу пра Павучка Славіка, разважалі над прачытаным, выказвалі свае меркаванні, давяралі ёй свае мары. Вялікую цікавасць вызвала аўтабіяграфічная кніга Алены Анатольеўны пра малую радзіму - яе дзіцячыя фотаздымкі, яе вёска Навасады Дзяржынскага раёна, крынічка, адзіная ў свеце - другой такой няма. Завяршылася сустрэча аўтограф-сесіяй. Выказваем шчырую падзяку Алене Анатольеўне за цудоўную сустрэчу ў сценах нашай бібліятэкі.