ДЗІЦЯЧЫ АТЛАС БЕЛАРУСІ
Сябры, запрашаем вас у дзівоснае падарожжа па нашай краіне разам з "Дзіцячым атласам Беларусі", розныя выданні якога распавядаюць пра гісторыю і сучаснасць роднага краю, яго прыроду і жывёльны свет, выбітных дзеячоў культуры і мастацтва.Дзіця ва ўзросце ад 2 да 10 гадоў задае каля 300 пытанняў на дзень. Хто жыве ў гэтай норцы? Якая самая вялікая кветка расце ў Беларусі? А жаба можа дыхаць пад вадой? Я хачу вывучаць жывёл, як будзе называцца мая прафесія? Што такое варган? Дзе ў Беларусі можна знайсці скарбы? Якія замкі ёсць у нашай краіне? Хто такі Янка Купала? На гэтыя і шмат іншых пытанняў дасць дакладныя адказы ўнікальны «Дзіцячы атлас Беларусі». Неверагодныя факты і яркія ілюстрацыі, размешчаныя на старонках кніг, зацікавяць не толькі малых чытачоў, але і дарослых.
У атласах змешчана карысная інфармацыя пра звяроў, птушак, насякомых і павукоў, жыхароў вадаёмаў, расліны, грыбы. Дзеці змогуць даведацца пра народную культуру, архітэктурныя і гістарычныя славутасці Беларусі.
Выдавецтва "Мастацкая літаратура"
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #роднаямова #дзіцячыатлас #Беларусь #Беларусь #беларускічацвер #птушкі #чытаемнароднаймове #народнаяасвета #гісторыяБеларусі