“Ганаруся, што беларусам завуся!” – гадзіна гонару за родны край, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, прайшла ў дзіцячай бібліятэцы №15. Чацверакласнікі з СШ№205 спачатку адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Беларусі, а потым адказалі на пытанні віктарыны.