Гучныя чытанні і майстар-клас у дзіцячай бібліятэцы №11
22 Красавіка 2022
У рамках акцыі "Сёння ў нас беларускі чацвер" 22 красавіка да нас прыйшлі вучні 2 “В” класа сярэдняй школы № 140. Хлопчыкі і дзяўчынкі з здавальнем паслухалі вершы вядомых беларускіх паэтаў, адказвалі на пытанні, а таксама прынялі ўдзел у майстар-класе "Птушыная карусель" ад нашых сяброў - Цэнтра сямейнага развіцця “ЧУДО МИР” (xn--d1ailhmn1a.xn--90ais ), на якім малявалі птушак.