“Кабінет пісьменніка” у бібліятэці.
7 кастрычніка ў бібліятэцы № 2 стартаваў праект “Кабінет пісьменніка”, які праводзіцца Цэнтралізаванай сістэмай дзіцячых бібліятэк г.Мінска сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Першым гаспадаром кабінета заслужана стаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М.П.Пазнякоў. На творчую сустрэчу да яго завіталі вучні 2-Б класа гімназіі № 18 г.Мінска разам з выдатным настаўнікам Пяцько Валянцінай Арсенцьеўнай. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і насычана. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра беларускую мову, яе прыгажосць і багацце, слухалі вершы, адгадвалі загадкі. Напрыканцы сустрэчы ўсе атрымалі аўтографы папулярнага сучаснага дзіцячага пісьменніка Беларусі і зрабілі фатаграфію на доўгую памяць.