“КАБІНЕТ ПІСЬМЕННІКА” З ВІКТАРАМ КАЖУРА
Сення ў дзіцячай бібліятэцы №2, у рамках праекта “Кабінет пісьменніка”, адбылася чарговая сустрэча. Удзельнікамі яе былі вучні са школьнага легера Гімназіі №18 і СШ №66. А гаспадаром пляцоўкі на гэты раз стаў вядомы дзіцячы пісьменнік і паэт, настаунік Вілейскай гімназіі №2, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – Віктар Кажура. Аутар цікава расказваў пра сябе, пра свой творчы шлях. Распавядаў пра тое, як трэба пісаць вершы. Загадваў загадкі і чытаў свае вершы са зборнікаў “Азбука ў вершах і малюнках”, “Пакацілася сонейка” і іншых. А з дапамогай кнігі "Паэтычныя забавы" падбіраў разам з дзецьмі рыфмаваныя радкі і дапамагаў хлопчыкам і дзяўчынкам адшукаць патрэбнае слова-рыфму. Кожны меў магчымасць адчуць сябе ў ролі паэта!
Ніхто з прысутных не застаўся абыякавым да творчасці Віктара Віктаравіча. Нашы юныя чытачы былі ўважлівымі, цікаўнымі, праяўлялі кемлівасць. Атмасфера жывых зносін з пісьменнікам і беларуская мова панавалі на працягу ўсяго мерапрыемства. Дзякуючы гэтаму дзеці, безумоўна, навучацца больш любіць і паважаць сваю Радзіму і родную мову.
Жадаем Віктару Віктаравічу Кажура бадзёрасці і творчага натхнення! Да новых сустрэч!