https://youtu.be/pr81hp5MPS8
З ЮБІЛЕЕМ!
Калектыў дзіцячай бібліятэкі №6 імя В.Віткі віншуе вядомага беларускага пісьменніка Міхася Паўлавіча Пазнякова з 70-годдзем!
Мы шчыра жадаем у дзень юбілею:
Хай радасць і шчасце сэрца сагрэюць,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату,
А стол на прысмакі будзе багаты.
Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў,
Дабра, супакою і доўгага веку,
Няхай абмінаюць бяда і трывога
І гладкай жыццёвая будзе дарога!
У розныя гады Міхась Паўлавіч працаваў настаўнікам у школе, быў супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства, дырэктарам Літаратурнага музея імя М.Багдановіча, галоўным рэдактарам часопісаў «Вожык», «Нёман», намеснікам дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва».
З 2009 года — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, прэміі імя П. Броўкі, прэміі «Лепшая кніга года», прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых.
За апошнія 20 гадоў у дзяржаўных выдавецтвах Беларусі ў Міхася Паўлавіча выйшла звыш 40 кніг і больш за 10 — у недзяржаўных. Акрамя сваёй плённай творчасці, Пазнякоў шмат часу аддае маладым талентам, адкрывае іх і дапамагае ім на творчым шляху.
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #міхасьпазнякоў #зюбілеем #святлодабрыні #юбілейпісьменніка #шчыравіншуем #чытаемнароднаймове
Калектыў дзіцячай бібліятэкі №6 імя В.Віткі віншуе Міхася Паўлавіча Пазнякова з 70-годдзем!
25 Cтудзеня 2021