КАЛЯДНЫ СТОЛ
У святочны дзень Раства Хрыстова прапануем вашай увазе выдатную "некулінарную" кнігу Зараславы Камінскай "Калядны стол". Гэта зборнік апавяданняў пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё.
Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі? Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі - пачніце чытаць, і ўспаміны з'явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.
Гэта кніга пра сямейныя традыцыі, пра ўспаміны, якія ёсць у кожнага і якія абуджаюцца зноў і зноў, варта толькі адкусіць кавалак, да прыкладу, печанай на вогнішчы бульбы.
У 2020 годзе кніга атрымала прэмію Цёткі як найлепшая беларуская кніга для дзяцей і падлеткаў і заняла трэцяе месца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
Кнігі выдавецтва "ГАЛІЯФЫ"
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #беларускічацвер #чытаемпабеларуску #каляды #роднаямова #калядныстол #раство #зараславакамінская #галіяфы