Казачная сустрэча.
14 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы №2 адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Анатолем Зэкавым. Вучні чацвёртага класа 73 мінскай школы пазнаёміліся з новымі кнігамі пісьменніка, творы якога вывучаюць у школе. Дзеці ўспаміналі правілы напісання праз паэтыку вершаў, адгадвалі загадкі, дэкламавалі вершы. А напрыканцы сустрэчы вучні атрымалі падарункі ад выдавецкага дома “Звязда”.