https://youtu.be/iRm9E3Sycj4
КАЗКІ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
Класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча нельга назваць цалкам дзіцячым пісьменнікам. Але мы ведаем, што чытанне казак хлопчыкам і дзяўчынкам — выдатная магчымасць выхаваць любоў да роднага слова і добрага густу, праўды, цеплыні і справядлівасці.
«На беразе маленькага ляснога возера-балотца разгарлаліся, разышліся і наладзілі канцэрт жабы. Церушыў на іхнія галоўкі цёплы дожджык, свяціла праз яго сонца. Весела было жабкам — вось яны і спявалі...» Так пачынаецца казка "Жабкі і Чарапаха", якая дапаможа маленькім беларусам атрымаць асалоду ад мілагучнай роднай мовы і пазнаёміцца з творчасцю Уладзіміра Караткевіча. Прыемнага прагляду!
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #кукольныйтеатр #пацешка #чытаемпабеларуску #уладзіміркараткевіч #юбілейпісьменніка #юбілейкараткевіча #казкі
КАЗКІ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
26 Лістапада 2020