У чацвер, які ўжо традыцыйна лічыцца беларускім днём, супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя Васіля Віткі выйшлі да сваіх маленькіх чытачоў у блізлеглы парк. Дзеці і іх бацькі з вялікім задавальненнем слухалі казкі на роднай мове, разглядалі прыгожыя ілюстрацыі, удзельнічалі ў гульнях і віктарынах ды атрымлівалі задавальненне ад знаёмства з якаснымі беларускімі выданнямі.
КНІЖКІ ВЫЙШЛІ ПАГУЛЯЦЬ
17 Ліпеня 2020
10
/ 10









