Сустрэча з Кніжнай Феяй
У дзіцячай бібліятэцы № 8 у межах міні-праекта «"Таямнічыя жыхары школьных кабінетаў": цыкл займальных чытанняў кнігі "Таямніца незвычайнай школы" Кацярыны Хадасевіч-Лісавой» адбылася доўгачаканая сустрэча з Кніжнай Феяй - пісьменніцай, што напісала гэту захапляльную кнігу.
Кацярыну Станіславаўна прадстаўляць было не трэба. Школьнікі яе пазналі з першага позірку і адразу засыпалі пытаннямі. Цікавіліся пра кнігі і пра іх герояў, пра хатніх жывёл і пісьменніцкую дзейнасць, пра фейскія асаблівасці.
Былі падведзены вынікі інтэлектуальных спаборніцтваў і самым кемлівым уручаны падарунікі.
Сустрэча скончылася фотасесіяй з пісьменніцай і яе героямі, абдыманкамі і выбарам кніг для чытання.