КНІЖНЫЯ ГУЛЬНІ
Сонечным прыемным 25 днём кастрычніка ў восьмай дзіцячай бібліятэцы адбылася другая сустрэча міні-праекта «"Таямнічыя жыхары школьных кабінетаў": цыкл займальных чытанняў кнігі "Таямніца незвычайнай школы" Кацярыны Хадасевіч-Лісавой».
Сустрэча пачалася з доўгачаканай гульні ў кнігу. Падзяліўшыся на тры каманды – Асікі, Бэсікі і Вэсікі (па імёнах галоўных герояў кнігі) – другакласнікі, праз завалы пытанняў і загадак рухаліся да фінішнай прамой. За кожны правільны адказ удзельнікі атрымлівалі падабайкі, найбольшая колькасць якіх прынясе камандзе і асобным удзельнікам напрыканцы цыкла чытанняў падарункі.
Асноўная частка – чытанне кнігі. Напрыканцы – хатняе заданне. На развітанне – фота з Падабайкай і яго кнігай.