Кожны з нас мае месца свайго нараджэння.
Нехта тутэйшы, з Мінску, а нехта родам з іншага куточка Беларусі.
Так, і наш дружны калектыў дзіцячай бібліятэкі №14, прадстаўляе сабой уражэнцаў розных рэгіёнаў краіны. Гэта і Гродзеншчына, і Міншчына, і Магілёўшчына, і Віцебшчына, і нават Гомельшчына. Як бачыце, у нас сабраліся прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі. Вельмі прыемна, што многія збераглі і захавалі сімвалічныя напаміны пра сваю родную зямлю, – зямлю, што нам дадзена лёсам. А гэтым “напамінам” з’яўляюцца розныя рэчы побыту: саматканыя і вышываныя кашулі, фартухі, ручнікі ды абрусы.
Сёння мы прэзентуем Брэстчыну, а дакладней беларускае Палессе, вёску Жытнавіцы Пінскага раёна.
Давайце ж разам памятаць і шанаваць свае карані?!
Культурны міні-праект и фота-выстава «Вышыванка з маёй малой радзімы»
31 Ліпеня 2020