“КВІТНЕЙ ПАД НЕБАМ СІНІМ БЕЛАРУСЬ!”:
патрыятычная гадзіна і відэпрагляд да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і да Года народнага адзінства
Кожны год 3 ЛІПЕНЯ мы адзначаем вельмі значнае для нашай краіны свята - ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.
Прайшло 77 гадоў з таго часу, калі 3 ліпеня 1944 года Савецкая армія вызваліла Мінск і выгнала нямецка-фашысцкіх захопнікаў з нашай зямлі. Фашысты пакінулі пасля сябе разбураныя гарады і вёскі, знішчылі кожнага трэцяга жыхара БССР. І калі б не дружба народаў у СССР, Беларусь яшчэ доўга б аднаўлялася пасля вайны.
Напярэдадні нашага свята мы з вучнямі малодшых класаў СШ №13 і СШ №70 размаўлялі пра тое, як важна шанаваць незалежнасць краіны, якую з такой вялікай цяжкасцю адстаялі нашы продкі. Дакументальныя кадры ваеннай кінахронікі ўзрушылі усіх прысутнячых! Многія з іх упершыню пачулі словы «фашыст», «нацыст», «здраднік», «паліцай», «Хатынь», «Трасцянец», «Брэсцкая крэпасць»... Для хлопчыкаў і дзяўчынак мы правялі агляд кніг на гэтую тэму. Ўспаміналі імёны юных герояў-беларусаў, якія загінулі, абараняючы Радзіму нароўні з бацькамі. І праслухалі ўрывак з верша Аркадзя Куляшова “Балада аб чатырох заложніках” у выкананні вядучага бібліятэкара С.В. Бахновай.
Пасля мы зрабілі выснову, як важна паспяхова скончыць школу і атрымаць прафесію, каб жыць і працаваць у Беларусі, прымнажаць яе багацці. Дзеці ў адзін голас паабяцалі быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны і жыць у міры і згодзе адзін з адным і з усімі народамі свету.
Напрыканцы мерапрыемства адбыўся прагляд і абмеркаванне мультфільма-экранізацыі казкі К. Паўстоўскага «Солдатская сказка» (СССР, 1983 г.): https://youtu.be/VMXd-NShDO8
ВІНШУЕМ УСІХ СА СВЯТАМ!
#цсдб_минск #детскиебиблиотекиминск #bibliovostok #беларусь #минск #belarus #minsk #день_независимости_республики_беларусь #дзень_незалежнасці #библиотека #праздник #чтение #беларускаямова #аркадзь_куляшоў #вершы #паэзія #патриотизм #стихи #годнародногоединства #годнароднагаадзінства #books #children #minsk #belarus #belarusian_language #reading #library #homeland #birthplace #high_day #Independence_Day #year_of_national_unity